Чарговае судовае слуханне па справе экіпажа затрыманага ў Бангкоку самалёта Іл‑76 з нелегальнай зброяй з Паўночнай Карэі, пройдзе 26 снежня 2009 года.

Пра гэта паведамляе інфармагенцтва «Новости‑Казахстан» са спасылкай на МЗС Казахстана.

Допыты затрыманых цяпер не вядуцца. МЗС Казахстана сцвярджае, што лётчыкі — чацвёра казахстанцаў і грамадзянін Беларусі — падтрымліваюць сувязь са сваякамі праз інтэрнэт, «але ў аднабаковым парадку:

атрымліваць ад сваякоў паведамленні яны не могуць, але самі могуць пісаць».

Нагадаем, самалёт са зброяй быў затрыманы 11 снежня спецслужбамі Тайланда. Экіпажу, у тым ліку і 54‑гадоваму беларусу Міхаілу Петухову, прад’явілі абвінавачанні ў незаконным захоўванні выбуховых рэчываў і зброі, а таксама дачы заведама непраўдзівых паказанняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?