21.12.2009 / 11:45

Эліта — не для моладзі

На моладзевым чэмпіянаце свету па хакеі ў групе В першага дывізіёна, які прайшоў у Гданьску з 14 па 20 снежня, зборная Беларусі заняла другое месца.

У заключнай сустрэчы каманда Васіля Спірыдонава перамагла Казахстан — 5:1, аднак гэты матч не меў турнірнага значэння. Беларускія хакеісты за тур да фінішу страцілі шанс пазмагацца за першае месца і выйсці ў топ‑дывізіён,

куды не могуць прабіцца трэці год запар.

Спрэчку за адзіную пуцёўку вялі Нарвегія і Італія. У нядзельнай вочнай сустрэчы скандынавы аказаліся мацнейшыя — 3:0 і занялі першае месца, набраўшы ў пяці матчах 14 пунктаў. Беларусы фінішыравалі другімі з 11 пунктамі. На трэцім месцы Італія з 8 пунктамі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру