Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес перайменаваў самы вялікі ў свеце вадаспад Angel, назваўшы яго Kerepakupai Meru.

Сваю папярэднюю назву вадаспад насіў у гонар амерыканскага даследчыка Джымі Энджэла, які пацярпеў крушэнне ў гарах — у тым самым месцы, дзе і бярэ свой пачатак вадаспад.

«Ён наш і належаў нам задоўга да таго, як Энджэл прыляцеў сюды. Тысячы людзей атрымлівалі асалоду ад гэтага цуда да яго», — заявіў Чавес у сваім штотыднёвым шоу на мясцовым тэлебачанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?