Пракуратура Савецкага раёна Мінска праводзіць праверку па факце выяўлення ля Цнянскага вадасховішча трупа студэнта 3‑га курса Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Раніцай студэнт пайшоў ва універсітэт на заняткі, але вечарам дахаты не вярнуўся. Занепакоеныя яго адсутнасцю бацькі зайшлі ў ягоны пакой, дзе знайшлі тэлефон сына,

у апошнім СМС‑паведамленні казалася: «Зазірніце пад клавіятуру».

Там ляжала запіска з планам‑схемай. Бацькі пайшлі па гэтай схеме і знайшлі каля Цнянскага вадасховішча труп сына, які сядзеў каля дрэва з кавалкам сінтэтычнага шнура на шыі.

Пракуратура Савецкага раёна Мінска пачала праверку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?