21.12.2009 / 12:33

Выжыў дзякуючы пажарнаму апавяшчальніку

У вёсцы Краснае (Маладзечанскі раён) 16 снежня згарэў дом. Прычынай, мяркуюць пажарныя, стала перагрэтая печ.

Паведамленне ў службу 101 паступіла ў 23.30 — патэлефанаваў сам 77‑гадовы гаспадар. Калі прыехалі пажарныя, хата ўжо гарэла адкрытым полымем. У выніку дах згарэў, дом выгараў знутры.

Як расказаў пажарным гаспадар дома, ён спаў, прачнуўся ад пранізлівага сігналу аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка — гарэла сцяна, што прымыкае да печы.

Па словах інспектара прапаганды і агітацыі маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Марыны Ермаковай,

з‑за моцных маразоў колькасць пажараў павялічылася ўтрая.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру