21.12.2009 / 12:44

Міністр Барыеў – за пазапланавыя праверкі бяспекі аб’ектаў 2

Міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Энвер Барыеў лічыць неабходным дазволіць наглядным органам міністэрства праводзіць пазапланавыя праверкі бяспекі аб’ектаў.

«Вядома, ёсць пэўная сітуацыя, звязаная з тым, што ў рамках рэгулявання нагляднай дзейнасці ў нас да праверак фінансава‑гаспадарчай дзейнасці дзесьці аднолькавы падыход, як і да праверак у галіне бяспекі. На наш погляд — гэта не заўсёды абгрунтавана», — сказаў міністр.

Ён лічыць, што «ў дзяржаўнага пажарнага нагляду, у нагляду за прамысловай бяспекай павінна быць магчымасць правядзення пазапланавых аператыўных праверак». «Напрыклад, летнія аздараўленчыя лагеры або школы. А так атрымліваецца, што на аб’екце, які правераны адзін раз у год, больш інспектар з’яўляцца не павінен», — адзначыў Энвер Барыеў.

Паводле яго слоў, у краіне несумненна ёсць шэраг аб’ектаў, адносна якіх органы МНС упэўнены, што створана сістэма забеспячэння бяспекі і ніякіх праблемных сітуацый не павінна ўзнікнуць.

Аднак адносна часткі аб’ектаў такой упэўненасці няма.

«Мы будзем выходзіць з прапановай, каб у наглядных органаў нашага міністэрства было права на ажыццяўленне пазапланавых праверак», — сказаў міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

0
Litvin / Адказаць
22.12.2009 / 12:42
Ай-ай, як занепакоiуся. Толькi трэ было сказаць: \"А з чаго мы жыць то будзем, а як жа мы без наездау, калi нас так цудоуна сустракаюць, налiваюць i г.д.
0
Салдат Швейх / Адказаць
22.12.2009 / 13:26
2 Litvin +1!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру