У клубе «Рэактар» 22 снежня адбудзецца «Сонцастаянне», музычны фэст з балканскім ухілам. Удзельнічаюць: Карл Хламкін і яго гурт «ОгнеОпаснОркестр». «Крамбамбуля», Drum Ecstasy, «Без Билета», «ДзеціДзяцей», Валік Грышко, Беня («Серебряная свадьба»), Rocker Joker, ды інш.

Чаму балканская музыка? «Балканскі біт– цяпер модны, незаеджаны, жыццясцвярджальны, асабліва ў нашым пахмурным клімаце, накірунак -- кажа Яўген Новаш, сябра творчай суполкі «Дзеці Сонца», арганізатаркі канцэрту. – Да фэсту музыкі рыхтуюцца як след: во «Дзецідзяцей» зрабілі адмысловую балканскую праграму, якую хаваюць у сакрэце нават ад нас, Лявон Вольскі з «Крамбамбуляй» прадставіць на вечары новыя песні, і таму гэта будзе ў дадатак фактычна прэзентацыя свежай кружэлкі, Карлу ж Хламкіну наагул ня трэба рыхтавацца: ён заўсёды граў з ухілам у балкан-біт».

Карл Хламкін - чалавек-аркестр. Першы альбом рыжанін Хламкін запісваў з музыкамі «Ляпіса Трубяцкога». Грае ў дыяпазоне ад кабарэ да ска, актыўна гастралюе па Еўропе, выступаў з «некурцовым» аркестрам Эміра Кустурыцы і цыганістым Gogol Bordello.

Фэст «Сонцастаянне» пачнецца а 19 і паводле арганізатараў працягнецца за поўнач. Квіткі – 40 тыс. (танцпляц).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?