21.12.2009 / 13:26

Мінгарвыканкам: Пераднавагодняга павышэння цэн быць не павінна!

У Мінску напярэдадні Новага года неабгрунтаванага павышэння цэн не павінна быць.

Пра гэта заявіў в.а.старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька сёння на аператыўнай нарадзе ў мэрыі, заслухоўваючы даклад начальніка цэнавага ўпраўлення гарвыканкама Іосіфа Рачыцкага аб сітуацыі з цэнамі на спажывецкім рынку горада.

«Сёння падстаў для росту цэн няма. Таму неабходна правесці гутаркі з кіраўнікамі гандлёвых аб’ектаў з тым, каб яны павялічвалі аб’ём продажаў не за кошт росту цэн, а наадварот, іх зніжэння», — сказаў Мікалай Ладуцька.

У сваю чаргу Іосіф Рачыцкі паведаміў, што дзякуючы распродажам інфляцыя ў Мінску за лістапад склала менш за 0,3 працэнта. «У цэлым сітуацыя стабільная. Устаноўлены параметр інфляцыі 9‑11 працэнтаў мы вытрымліваем — за 11 месяцаў года індэкс спажывецкіх цэн у сталіцы склаў 8,6 працэнта», — сказаў прадстаўнік профільнага ўпраўлення гарвыканкама. Разам з тым ён выказаў думку, што невялікія ваганні цэн усё‑такі будуць па тых групах тавараў, на якія ёсць свабодныя цэны.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру