21.12.2009 / 13:36

«Дзеяслоў» змяняе правапіс 62

Часопіс з наступнага года пераходзіць на наркамаўку.

Часопіс «Дзеяслоў» з наступнага года пераходзіць на наркамаўку. Гэта абумоўлена прыняццем новых правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, якія пачынаюць дзейнічаць з 1 верасня 2010 года.

«Было шмат зваротаў ад настаўнікаў з просьбай перайсці на школьны правапіс, каб яны маглі даваць чытаць часопіс вучням. Бо ў «Дзеяслове» друкуюцца аўтары са школьнай праграмы, жывыя класікі», — кажа галоўны рэдактар часопіса Барыс Пятровіч.

Зараз «Дзеяслоў» выдаецца адным з варыянтаў класічнага правапісу. Часопіс уваходзіць у лік незалежных выданняў, якім дзяржаўныя прадпрыемствы «Белкніга» і «Белсаюздрук» адмовілі ў распаўсюдзе. Пераход на наркамаўку, на думку Барыса Пятровіча, наўрадці вырашыць гэтыя пытанні. «Гэта не залежыць ад правапісу. Прычыны хутчэй іншыя — палітычныя», — падкрэслівае сп. Пятровіч.

КМ

0
КБ / Адказаць
21.12.2009 / 13:57
гамон дзеясловаўкі можна толькі вітаць, у адрозьненьне ад.
0
Менчук / Адказаць
21.12.2009 / 13:57
Яшчэ адна здрада "дэмакратычнае" і "незалежнае" прэсы! Лепш бы адразу перайшлі да лягэру лу!
0
Крывіч / Адказаць
21.12.2009 / 14:18
Часопіс «Дзеяслоў» з наступнага года пераходзіць на наркамаўку. Здаецца часопіс пераходзіць на падлізалаўку, а не наркамаўку!
Паказаць усе каментары/ 62 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру