Футбольны клуб «Алімпія» (Бельцы, Малдова) арганізаваў конкурс сярод аматараў футбола, пераможца якога будзе прыняты ў каманду і разам з ёй стане ўдзельнічаць у матчах Лігі Еўропы або Лігі чэмпіёнаў ў асноўным складзе.

Прыняць удзел у конкурсе можа любы здаровы, дзеяздольны мужчына ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў, які прапануе клубу максімальную суму грошай за права згуляць у еўракубках. Для падачы заяўкі неабходна запоўніць анкету на афіцыйным сайце «Алімпіі», пералічыць на разліковы рахунак клуба стартавы ўзнос у памеры €300 і пазначыць суму, за якую ён гатовы набыць месца ў камандзе.

Пачатковы кошт месца складае €10 тыс.

У конкурсе пераможа той чалавек, які выставіць максімальную суму. Аднак калі нехта выявіць жаданне набыць месца за €1 млн, то конкурс завершыцца датэрмінова, а гэты чалавек стане пераможцам.

Ён падпіша кантракт з «Алімпіі», у якім ключавой умовай будзе ўдзел у матчы Лігі Еўропы або Лігі чэмпіёнаў ў асноўным складзе.

Вынікі конкурсу будуць падведзены 22 сакавіка 2010 г., паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?