21.12.2009 / 14:34

У сераду рэзка пацяплее: да +4°C

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 22—24 снежня.

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 22—24 снежня.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах невялікі снег, слабая мяцеліца. На асобных участка дарог галалёдзіца. Днём па Брэсцкай вобласці мокры снег, месцамі галалёд. Вецер паўднёвы 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 10—16°C, пры праясненнях да мінус 20°C, днём ад мінус 2°C па паўднёвым захадзе да мінус 11°C па ўсходзе.

У Мінску 22 снежня воблачна з праясненнямі. Часам невялікі снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 5—10 м/с, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 14—16°С, днём мінус 7—9°С.

У наступныя двое сутак, 23—24 снежня, па краіне чакаецца рэзкая змена ўмоў надвор’я.

23 снежня воблачна. На большай частцы тэрыторыі ападкі

(мокры снег, які пераходзіць у дождж), галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Вецер паўднёвы 7—12 м/с, днём на большай частцы тэрыторыі парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу

ад мінус 10°С на паўночным усходзе да 0°С на паўднёвым захадзе, днём мінус 2, плюс 4°С.

24 снежня воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём у асобных раёнах кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. Месцамі туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑заходні 5—10 м/с, ноччу па ўсходзе месцамі парывы да 15—20 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 3, плюс 3°С.

У Мінску 23 снежня воблачна. Мокры снег, які пераходзіць у дождж. Галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы 7—12 м/с, днём парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5—7°С, днём мінус 1 — плюс 1°С.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру