21.12.2009 / 17:07

Хто скупляе «Аліварыю»? Відэа 8

За два тыдні акцыі «Аліварыі» падняліся ў кошце амаль удвая.

За два тыдні акцыі «Аліварыі» падняліся ў кошце амаль удвая. За падзеямі на беларускай валютна-фондавай біржы назірае праграма Белсата «Асабісты капітал».

Акцыі ААТ «Піўзавод «Аліварыя» праграма набыла ў віртуальны інвестыцыйны партфельпа кошце 450 тысяч рублёў за акцыю. На момант наступнага эфіра, праз два тыдні, гэтыя паперы гандляваліся на БВФБ ўжо па 607,865 тыс. руб. (а намінал іх застаецца 376,590 тыс. руб.). Прычым гандаль менавіта па акцыях «Аліварыі» застаецца надзвычайна актыўным.

«Хучэй за ўсё, ідзе скуп акцыяў адным з акцыянераў, альбо завод рыхтуе новую буйную інвестыцыю», — пракаментаваў эксперт праграмы «Асабісты капітал» эканаміст Серж Наўродскі.

Усяго на БВФБ гандлююцца акцыі каля 5 соцень беларускіх фірм ды прадпрыемстваў, аднак па пераважнай большасці з іх за ўсе гады не было ніводнай здзелкі куплі ці продажу.

Сітуацыя з попытам на акцыямі ААТ «Піўзавод «Аліварыя» ўнікальная для беларускай біржы, бо за апошнія 30 дзён тут быў рух толькі па акцыях 15 прадпрыемстваў, а выразны рост кошту папераў — толькі па «Аліварыі».

Падрабязнасці ў відэа:

Дасылайце свае прапановы па інвеставанню у каментары – праграма спраўдзіць іх у бліжэйшым эфіры.

Паводле інфармацыі праграмы «Асабісты капітал», ТВ Беларусь/Белс

0
Дзяруга / Адказаць
21.12.2009 / 20:21
Рэд. Дзякуй, выпраўлена
0
Zhauranak / Адказаць
22.12.2009 / 02:47
Відаць, хтосьці купіць Аліварыю, а мы проста назіраем за 'insider trading'. Час хутка пакажа:)
0
Слушна / Адказаць
22.12.2009 / 07:30
Сапраўды, мае месца актыўная скупка акцый заводу. Дзеля выкупу доляў мінарытарных акцыянераў нават абвесткі па пад'ездах клеілі. Кажуць - зноў расейцы.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру