21.12.2009 / 17:30

На Каляды ў Празе - літургія па-беларуску

25 снежня пражскія беларусы збяруцца ў царкве святых Кузьмы і Дзям’яна на першую ў гісторыі Прагі беларускамоўную калядную літургію.

Літургію адслужыць уніяцкі святар айцец Андрэй Абламейка.

Адрас царквы святых Кузьмы і Дзям’яна – Vyšehradská 49, Praha 2. Уваход з вуліцы Na Slovanech.

Пачатак багаслужбы аб 11:00 у пятніцу, 25 снежня.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру