21.12.2009 / 18:09

Дзікі сказалі дзякуй 14

фота - Тэлеграф

Грэцкі паляўнічы, вырашыўшы ашукаць сваіх патэнцыйных ахвяраў, пашыўся ў поўсць дзіка, але ж хітрык каштаваў яму жыцця: іншыя паляўнічыя падумалі, што ён — сапраўды дзік і застрэлілі яго.

49-гадовы Хрыстас Кастанціну з паўночнагрэцкага гарадка Немея выйшаў у прылеглы лес, каб запасціся свінінай на калядную вячэру. На бяду побач шчыравала іншая талака паляўнічых. Двое з тае талакі заўважылі нейкую жывую істоту ля хмызоў, аднак не згледзіла ў ёй чалавека. Вынік: сцякаючы крывёй Канстанціну быў адпраўлены ў бальніцу, дзе лекарам не засталося нічога іншага, як засведчыць яго смерць.

ЛК, паводле "Тэлеграф"

0
Дзікі / Адказаць
21.12.2009 / 18:20
Не прападаць жа сьвежаніне - на калядны стол яго!
0
Станкевич / Адказаць
21.12.2009 / 18:38
Какая только глупость не нашла ещё места в жизни людей! Трагический случай. Ни название новости, ни насмешливые комментарии абсолютно не под случай, они не уместны.
0
Паляўнічы / Адказаць
21.12.2009 / 19:55
Калі на фатаздымку партрэт ахвяры, то я не здзіўлены... Магчыма я і сам мог бы памыліцца і такога на паляванні застрэліць.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру