21.12.2009 / 18:06

Краў, што першае траплялася пад руку 2

У Цэнтральным раёне Мінска затрыманы псіхічна нездаровы мужчына, які ўчыняў крадзяжы з незачыненых кватэр, калі там знаходзіліся гаспадары.

Як паведамляецца на сайце ГУУС Мінгарвыканкама, больш за дзесяць такіх крадзяжоў адбылося ў Цэнтральным раёне з верасня гэтага года. Злодзей проста тузаў за ручкі ўваходных дзвярэй — правяраў гаспадароў на пільнасць. Краў, што першае траплялася пад руку.

Устаноўлена, што затрыманы неаднойчы лячыўся ў розных псіхіятрычных бальніцах.

Згодна са статыстыкай, больш за палову кватэрных крадзяжоў у Мінску ўчыняецца з‑за бестурботнасці саміх гаспадароў.

0
Крывіч / Адказаць
22.12.2009 / 10:33
больш за палову кватэрных крадзяжоў у Мінску ўчыняецца з‑за бестурботнасці саміх гаспадароў. Менавіта бестурботнасьць прывяла Беларусь на мяжу зьнікненьня!
0
Салдат Швейх / Адказаць
22.12.2009 / 11:20
Як мы дзьверы замыкаем - так і галасуем...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру