21.12.2009 / 18:39

Нацбанк: Разавай дэвальвацыі рубля больш не будзе 7

Галоўная банкаўская ўстанова краіны плануе захаванне курсу рубля ў адносінах да кошыка валют як у канцы 2009‑га, так і ў пачатку 2010 года на цяперашнім узроўні.

Ніякіх разавых змяненняў курсу беларускага рубля ні да канца 2009 года, ні ў 2010‑м ажыццяўляцца не будзе. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі галоўнай банкаўскай установы краіны.

Нацыянальны банк Беларусі плануе захаванне курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют як у канцы 2009‑га, так і ў пачатку 2010 года на цяперашнім узроўні.

Забеспячэнне гэтага стала магчымым у сувязі з тым, што зараз у эканоміцы краіны, яе вонкаваэканамічным сектары сфарміраваліся ўсе неабходныя перадумовы, якія дазваляюць ажыццяўляць далейшае падтрыманне курсу на стабільным узроўні.

Пры гэтым некаторыя ваганні двухбаковых курсаў беларускага рубля

да даляра ЗША, еўра ці расійскага рубля могуць адбывацца толькі пад уплывам узаемных змяненняў курсаў гэтых замежных валют на сусветным рынку.

У Нацбанку растлумачылі, што сёлета ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца палітыка курсаўтварэння, заснаваная на прывязцы курсу беларускага рубля да кошту кошыка, якая складаецца з трох замежных валют — даляра ЗША, еўра і расійскага рубля. Пры гэтым ваганні курсу абмяжоўваюцца ў межах +/‑ 10% у адносінах да цэнтральнага значэння, устаноўленага з 2 студзеня 2009 года.

Цяпер узровень паніжэння курсу беларускага рубля ў дачыненні да цэнтральнага значэння кошту кошыка валют складае каля 8%.

Гэта паступовае зніжэнне ажыццёўлена ў рамках ўстаноўленага калідора ў мэтах нейтралізацыі ўплыву сусветнага фінансава‑эканамічнага крызісу на канкурэнтаздольнасці вонкавага гандлю, а таксама з улікам суадносін попыту і прапановы замежнай валюты на ўнутраным рынку.

У далейшым, на працягу ўсяго наступнага года, прадугледжваецца падтрыманне курсу беларускага рубля да кошыка замежных валют у межах калідора ваганняў +/- 10% па адносінах да яе кошту, якая склалася да канца 2009 года.

Гэты механізм прадугледжаны Асноўнымі напрамкамі грашова‑крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2010 год, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2009 года № 591.

У той жа час з улікам прагназаваных параметраў сацыяльна‑эканамічнага развіцця адхіленні курса ад цэнтральнага значэння кошту кошыка валют на ўвесь 2010 чакаюцца ў істотна меншым дыяпазоне, чым дапускаюцца +/‑10%.

0
Кот / Адказаць
21.12.2009 / 20:22
Апошнiм разам Лукашэнка сцвярджаў, што дэвальвацыi не будзе. Народ кiнулi амаль на два мiльярды даляраў прама на Новы Год.
0
Нехтатам R. / Адказаць
22.12.2009 / 00:02
Звычайна пад Новы год у абменьніках валюты заваліся, бо ўсе набываюць харч/падарункі да сьвята, і няма беларускіх рублёў. Думаю гэтым разам, дзякуючы ўдалай аперыцыі Нацбанка год таму, усё будзе дакладна наадварот :-)
0
wint / Адказаць
22.12.2009 / 01:37
Нехтатам R. напiсаў(ла) Снежань 21, 2009 у 23:02 Звычайна пад Новы год у абменьніках валюты заваліся, бо ўсе набываюць харч/падарункі да сьвята, і няма беларускіх рублёў. Думаю гэтым разам, дзякуючы ўдалай аперыцыі Нацбанка год таму, усё будзе дакладна наадварот :-) ================================================== Вы лічыце, што людзі ня будуць набываь "харч/падарункі да сьвята"? :)
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру