Эстонскі урад плануе пачаць выпуск расійскамонай газеты, якая будзе фінансавацца з дзяржаўнага бюджэта.

«Штотыднёвая газета – гэта магчымасць адказаць на расійскую прапаганду якаснай інфармацыяй» -- заўважыў міністр унутраных спраў Эстоніі Марка Памеранц у інтэрв'ю «Eesti Päevaleht».
Паводле міністра ўнутраных спраў, гэты праект не будзе каштаваць вялікіх грошай. «Пяць крон у год з кожнага чалавека ў Эстоніі для таго, каб у расійскамоўных людзей было правільнае ўяўленне аб Эстоніі» – адзначае Памеранц.

Моўная праблема з’яўляецца адной з найбольш складаных для эстонскага грамадства. Для чвэрці насельніцтва краіны роднай з’яўляецца расійская мова, а эстонскай расійскамоўнае насельніцтва, як правіла, не ведае.

Добрае веданне эстонскай мовы неабходна для атрымання грамадзянства. Аднак больш за 8% расійскамоўнага насельніцтва Эстоніі (каля 114 тыс. чалавек) не з’яўляюца грамадзянамі краіны і не маюць ніякага іншага грамадзянства. Яшчэ 100 тыс. з іх з’яўляюцца грамадзянамі Расіі.

АП, паводле delfi.lt

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0