Мінэканомікі прадоўжыць работу па лібералізацыі механізму. Пра гэта заявіў міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў 22 снежня ў Мінску на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў.
«Мінэканомікі вызначаны першачарговыя меры, якія павінны быць раэлізаваныя ў наступным годзе. Перш за ўсё гэта лібералізацыя цэнаўтварэння, фарміраванне затрат і сабекошту прадукцыі», — адзначыў міністр, абвяшчаючы параметры сацыяльна‑эканамічнага развіцця на 2006—2010 гады.
Паводле слоў міністра, «наяўная сістэма адміністрацыйнага рэгулявання цэн, нягледзячы на пэўныя зрухі ў яе лібералізацыі, у пэўнай меры з’яўляецца праблемай для вядзення бізнесу, паколькі звязана са шматлікімі праверкамі, штрафамі, вялікім дакументаабаротам і іншымі праблемамі».
У мэтах далейшай лібералізацыі «прадугледжваецца адмяніць дзеянне асноўных палажэнняў па складзе затрат, што ўключаюцца ў сабекошт тавараў для мэтаў цэнаўтварэння, захаваўшы іх толькі ў якасці рэкамендацыі», паведаміў Снапкоў.
Таксама прадугледжваецца значна скараціць пералік тавараў, адносна якіх ажыццяўляецца дзяржаўнае рэгуляванне цэн і тарыфаў, і адмяніць абавязковае патрабаванне эканамічнага абгрунтавання ўзроўню цэн і тарыфаў, захаваўшы іх толькі адносна рэгуляваных цэн і манапалістаў».
Паводле слоў Снапкова, «гэта дазволіць спрасціць работу эканамічных служб прадпрыемстваў і арганізацый па складанні дадатковых эканамічных разлікаў, скараціць дакументаабарот і вытворчыя расходы».
Акрамя таго «кіраўнікам будзе дадзена магчымасць кіравацца статутнымі дакументамі сваіх прадпрыемстваў, гнутка фарміраваць цэны на розную прадукцыю ў залежнасці ад вытворчай неабходнасці і кан’юнктуры рынку», падкрэсліў міністр.