Фота prosto-free.livejournal.com

Фота prosto-free.livejournal.com

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 23—25 снежня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 23 снежня ў Беларусі чакаюцца рэзкія змены надвор’я. Воблачна з праясненнямі. Мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы 7—12 м/с, парывы да 14 м/с, днём на большай частцы тэрыторыі парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 2 на паўднёвым захадзе да мінус 15°С на паўночным усходзе,

днём мінус 2 — плюс 3°С, па паўднёвым захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей да плюс 5°С.

У Мінску 23 снежня воблачна з праясненнямі. Мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы 7—12 м/с, парывы да 14 м/с, днём парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7—9°С,

раніцай павышэнне да мінус 1—3°С, днём 0 — плюс 2°С.

У наступныя двое сутак, 24 і 25 снежня, па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 24 снежня ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑заходні, паўднёвы 5—10 м/с, ноччу па паўночным усходзе месцамі парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак ад мінус 3 да плюс 4°С. 25 снежня на большай частцы тэрыторыі ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 7—12 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 6°С, днём 0 — плюс 5°С, па паўднёвым захадзе ноччу плюс 1—3°С,

днём плюс 6—8°C.

У Мінску 24 снежня воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. Днём без істотных ападкаў. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑заходні, паўднёвы 5—10 м/с, ноччу парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 1 — плюс 1°С.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0