За выкраданнем шыльды з брамы нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера Аўшвіц‑Біркенаў стаялі прыватныя калекцыянеры з Швецыі.

Трое з пяці затрыманых маладых людзей прызналіся, што ўдзельнічалі ў выкраданьні шыльды «Arbeit macht frei» ( «Праца робіць свабодным»). Паліцыя лічыць іх простымі злодзеям, якія выконвалі заданне калекцыянераў. Як сцвярджаюць у паліцыі, затрыманыя ніяк не звязаныя з экстрэмісцкімі арганізацыямі.

Для зручнасці транспартавання злачынцы разрэзалі шыльду на тры часткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?