У мінулую суботу «Настаўніцкая газета» першую паласу цалкам прысьвяціла пытаньню ўборцы ўраджаю і ўдзелу ў ім прадстаўнікоў установаў адукацыі. Ёсьць тут і артыкул міністра адукацыі Аляксандра Радзькова, які цьвёрда «рэкамэндуе» пэдагогам, студэнтам і студэнтам аказаць «пасільную дапамогу» сельгаспрадпрыемствам.

Падчас летніх вакацыяў дзеці ў вёсках на практыцы працягваюць працаваць на прышкольных участках, полячы градкі. Таксама не сакрэт, што ў вясковых школах засталася практыка ўдзелу вучняў ва ўборцы бульбы, морквы, капусты. Па ўсім відаць, што гэтыя фэадальныя традыцыі камусьці выгадна захоўваць.

Ужо не дзівуе інфармцыя аб стварэньні сельскагаспадарчых атрадаў зь ліку студэнтаў ВНУ і ССНУ. Студэнты даўно зьяўляюцца закладнікамі сваіх унівэрсытэтаў: у адваротным выпадку не заселяць у інтэрнаты, пазбавіць надбавак да стыпэндыі. Куды больш інтрыгоўна выглядае навіна аб тым, што «свой пасільны ўклад ва ўборачнай могуць аказаць калектывы загарадных аздараўленчых лягераў».

Аднаго не дадумалі лукашэнкаўскія міністры: варта было б выдаць загад аб прыцягненьні на капаньне бульбы замежных турыстаў. Гэта было б незабыўна!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?