На прэс-канферэнцыі, прысвечанай беларуска-ізраільскаму супрацоўніцтву ў 2009 г., пасол Ізраіля ў Беларусі Эдуард Шапіра паведаміў, што ізраільскія кампаніі у 2010 г. плануюць пабудаваць у Мінску гандлёвы цэнтр і птушкагадоўчыя комплексы ў Дзяржынску і Мінскім раёне. Агулам памер прамых інвестыцый ў беларускую эканоміку складзе больш за 500 млн амерыканскіх долараў.

Акрамя эканамічнага супрацоўніцтва плануецца пашыраць і супрацоўніцтва ў культурнай і навуковай сферах. У прыватнасці, адбудзецца візіт у Ізраіль групы рэктараў беларускіх ВНУ, настаўнікаў гісторыі і беларускіх студэнтаў.

Э.Шапіра таксама адзначыў, што «мінулы год быў рэкордным па колькасці візітаў, дамоваў і мерапрыемстваў» для беларуска-ізраільскага супрацоўніцтва. «Шмат гадоў згублена. Зараз мы аднаўляем кантакты» – паведаміў спадар пасол.

На прэс-канферэнцыі Эдуард Шапіра паведаміў, што у бліжэйшы час не плануецца адмены візавага рэжыма для грамадзян Беларусі. Аднак запэўніў, што Беларусь будзе ў першым шэрагу краін, для грамадзян якіх візы будуць адмененыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?