«У гэтым доме ў 1876—1892 гг. жыў міністр‑рэфарматар Пётр Аркадзевіч Сталыпін».

Мемарыяльная дошка з такім надпісам у аўторак, 22 снежня, была адкрыта ў Вільні. Памятная дошка ўстаноўлена на доме, у якім Сталыпін жыў у гады навучання ў віленскай гімназіі (вул. святога Сцяпана, 30). Праўнук міністра‑рэфарматара, які спецыяльна прыехаў з ЗША, падзякаваў Літве за памяць пра Сталыпіна і выказаў надзею, што «гэта дапаможа гарманізацыі двухбаковых адносінаў Літвы і Расіі.

На цырымоніі адкрыцця таксама прысутнічалі мэр Вільні Вілюс Навіцкас, віцэ‑міністр замежных спраў Літвы Эвалдас Ігнатавічус, прадстаўнікі расійскага пасольства, расійскіх грамадскіх арганізацый і цэлы клас школы «Сантарос».

«Лёс і гісторыя Пятра Сталыпіна непасрэдна звязана з Літвой. Усе яго задумы па рэформаў у сельскай гаспадарцы пачалі рэалізоўвацца тут на практыцы.

Ён проста любіў Літву. Па заканчэнні Пецярбургскага універсітэта марыў вярнуцца толькі сюды, нягледзячы на ўсе жаданні сваёй жонкі, якая не хацела з’яжджаць з Пецярбурга.

Я ўдзячны за памяць і спадзяюся, што гэта дапаможа гарманізацыі адносін Літвы і Расеі», — сказаў праўнук міністра‑рэфарматара Мікалай Случэўскі падчас цырымоніі адкрыцця памятнай дошкі ў Вільні, паведамляе delfi.

Дадамо таксама, што ў 1902—1903 гг. Сталыпін быў гродзенскім губернатарам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0