Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 24 снежня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі ападкі, у асноўным мокры снег, па Віцебскай вобласці месцамі моцны мокры снег, днём па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі туман, слабы галалёд. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы 5—10 м/с; ноччу па паўночным усходзе краіны парывы да 15—20 м/с, мяцеліца. Тэмпература паветра на працягу сутак ад мінус 3 да плюс 3°С.

У Мінску 24‑га воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай часам ападкі, у асноўным мокры снег, слабая мяцеліца. Днём без істотных ападкаў. Слабы туман. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы 5—10 м/с, ноччу парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак 0 — мінус 2°С.

У наступныя двое сутак, 25—26 снежня, па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 25‑га часам ападкі, у асноўным дождж, днём у асобных раёнах моцныя ападкі. Ноччу і раніцай месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца. У асобных раёнах туман. Вецер паўднёва‑ўсходні, паўднёвы 7—12 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 7°С, днём мінус 1 — плюс 5°С; па паўднёвым захадзе ноччу плюс 1—3°С, днём плюс 6—8°С.

26‑га часам дождж, днём па захадзе з мокрым снегам. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу і днём мінус 1 — плюс 5°С.

У Мінску 25‑га воблачна з праясненнямі. Часам ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 7—12 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2—4°С, днём плюс 1—3°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?