Бызмытныя пастаўкі нафты ў Беларусь у 2010 годзе будуць здзяйсняцца толькі ў аб’ёмах патрэбных краіне для ўласнага забеспячэння. Іншыя нафта будзе па біржавых цэнах, заявіў 23 снежня пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў.

«Бызмытная нафта, па ўнутрырасійскіх цэнах будзе пастаўляцца толькі для спажывецтва на ўнутраных рынку Беларусі. Зараз вядуцца перамовы, колькі ж трэба Беларусі нафты. Іншая нафта будзе па біржавых цэнах. Пытанне паставак нафты мае апасродкаванае дачыненне да Мытнага саюзу», — заявіў А.Сурыкаў.

Пагадненне па нафце яшчэ не падпісанае. Журналісты пацікавілася, калі новы кантракт сёлета падпісаць не паспеюць, ці спыняцца пастаўкі.

«Калі не падпішуць, то будуць праблемы», — зазначыў пасол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?