заявіў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Міхаіл Ціцянкоў 23 снежня на прэс‑канферэнцыі.

Другую хвалю эпідэміі грыпу і вострых рэспіраторных інфекцый спецыялісты прагназуюць у канцы студзеня — пачатку лютага.

Паводле слоў Ціцянкова, сталічныя медыкі сур’ёзна паставіліся да праблемы грыпу падчас першай хвалі эпідэміі. «Вельмі эфектыўнай» мерай, мяркуе ён, стала прадаўжэнне школьных канікулаў. Апрача таго, установы аховы здароўя былі пераведзены на падоўжаны рэжым працы, аператыўна праходзіла шпіталізацыя тых, хто захварэў на пнеўманію. «Адзіная праблема, якую мы разам з вамі перажылі, — гэта лекавыя бунты», — зазначыў намеснік старшыні. Ён спадзяецца, што больш гэтая сітуацыя не паўторыцца.

Чыноўнік таксама выказаў надзею, што марознае надвор’е дапаможа стрымаць захворванне, а ў якасці мер прафілактыкі параіў займацца фізкультурай і зімовымі відамі спорту. Ён лічыць, што сваю ролю ў барацьбе супраць грыпу адыграюць і школьныя канікулы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?