У святочныя дні ў Мінску кругласутачна будуць працаваць 11 крамаў і 51 рэстаран і кавярня,

паведаміла начальнік аддзела арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Тамара Ціханава.

Прадуктовыя крамы сталіцы 25, 31 снежня і 7 студзеня будуць трымацца рэжыму працоўнага дня, а 1 студзеня яны чакаюць пакупнікоў з 10 да 18 гадзін.

Супрацоўнікі прамысловых крамаў 25 снежня працуюць як у будні, а 1 і 7 студзеня — паводле рашэння кіраўніцтва гэтага прадпрыемства гандлю.

У рэстаранаў і кафэ да 1 студзеня няма выходных. Акрамя таго, тыя 250 з іх, што размешчаны ў нежылых будынках, з 15 снежня па 1 студзеня абслугоўваюць наведнікаў да 6‑й раніцы.

Паводле Тамары Ціханавай, прыняты рашэнні аб пераглядзе ў бок павелічэння працягласці працоўнага дня ў ранішнія і вячэрнія гадзіны ў 317 харчовых і нехарчовых крамах і ў 29 аб’ектах грамадскага харчавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?