У выпадку няўдалага выступлення мінскага «Дынама» ў Кантынентальнай хакейнай лізе яго месца можа заняць «Юнацтва»,

заявіў галоўны трэнер гэтай каманды і зборнай Беларусі Міхаіл Захараў на прэс‑канферэнцыі 23 снежня.

«Трэба ацэньваць гэты год, як згуляе мінскае «Дынама». Я ўпэўнены, што калі яно не выканае сваю задачу, то трэба перадаць увесь гэты праект «Юнацтву». Я думаю, са мной ўсе згодныя. Ужо абмяркоўваецца пытанне.

Усё ж такі «Юнацтва» — брэнд нумар адзін у краіне. Не трэба было піярыць «Дынама» (Мінск), якому яшчэ да «Юнацтва» далекавата.

Калі проста па‑чалавечы паглядзець, то ў «Юнацтва» ёсць база. У «Дынама» няма ні базы, ні школы, нічога няма. Таму, думаю, гэта правільна будзе. Усё залежыць ад таго, як яны згуляюць. Калі яны не трапяць у плэй‑оф, трэба перадаць поўнасцю», — сказаў Захараў.

Адказваючы на пытанне аб магчымасці ў наступным сезоне стаць трэнерам каманды КХЛ, Захараў зазначыў: «Ну, я не ўпэўнены. Можа, не я буду, можа, нехта замест мяне будзе трэнерам «Юнацтва». Адкуль я магу быць упэўнены? Не ў Захараве справа, а ў тым, што павінна быць нармальнае стаўленне.

Калі сёння ўзяць і прачытаць рэгламент КХЛ, то «Дынама» (Мінск) і «Дынама» (Рыга) пад яго наогул не падыходзяць.

Там дакладна напісана, колькі трэнераў павінна быць у дзіцячай спартыўнай школе, колькі каманд павінна быць. Проста кіраўніцтву КХЛ трэба, каб былі такія каманды [з Мінска і Рыгі]».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?