Сёньня ў Горадні рэдактара часопісу «Magazyn Polski na uchodzstwie» Андрэя Пачобута выклікалі на допыт у міліцыю. Сьледчага Ленінскага РАУС цікавіла, хто фінансуе выданьне чаопісу, а таксама – ці атрымліваў спадар Пачобут летась грошы ад польскіх журналістаў, каб сплаціць 2 500 даляраў штрафу за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце ў абарону газэты «Głos znad Niemna».

Журналіст адмовіўся адказваць на пытаньні, бо лічыць, што яго выклікалі ў якасьці сьведкі, але дапытвалі, па сутнасьці, як падазраванага.

Андрэй Пачобут патлумачвае, што фінансуе памянёнае выданьне Сэнат Рэспублікі Польшча, і гэта, дарэчы, пазначана ў двух апошніх нумарах часопісу. Што ж датычыць штрафу, дык ён гаворыць: напраўду журналісты філіі першага каналу грамадзкага Польскага тэлебачаньня ў Лодзі правялі акцыю збору сродкаў, каб дапамагчы яму.

Дарэчы, спадару Пачобуту паведамілі ў пастарунку, што крымінальная справа адносна яго й «Magazyna Polskiego na uchodzstwie» вылучана ў асобную вытворчасьць.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0