24.12.2009 / 12:22

У Ашмянскім раёне часова вярнулася прыгоннае права 13

Тамтэйшы фермер жорстка збіў наёмнага работніка.

Ашмянскі фермер жорстка збіў наёмнага работніка.

Выпадак, тыповы для эпохі прыгоннага права, але ніяк не для 21‑га стагоддзя, адбыўся ў вёсцы Павішні.

У гаспадароў ўзніклі прэтэнзіі да 41‑гадовага работніка іх сялянска‑фермерскай гаспадаркі. На іх думку, ён нешта скраў. Замест таго, каб звярнуцца ў міліцыю, гаспадар прыняў іншае рашэнне — паказальна адлупцаваць чалавека.

Мужчына прывязаў рукі работніка да слупа ды жорстка збіў яго. У ход пайшоў драўляны кій, якім было нанесена не менш за 27 удараў.

Пра гэты выпадак міліцыя магла і не дазнацца, каб пацярпеламу не стала дрэнна і ён не звярнуўся бы па медыцынскую дапамогу ў шпіталь. Адтуль пайшла вестачка ў міліцыю.

Па выніках праведзенай праверкі заведзена крымінальная справа.

0
фэадалізм вяртаецца як хімера / Адказаць
24.12.2009 / 12:38
ну, вось бачыце... А тут нейкія папулісты ўсьцяж дзяўбуць - дайце насельніцтву прыватную ўласнасьць і наладзіцца ад гэтага дэмакратыя. Бальшавізм і прыгоньніцтва - ёсьць вынік аўтарытарнай рымска-бізантыйскай маральна-працоўнай этыкі.
0
eisernWolf / Адказаць
24.12.2009 / 13:35
Не, ну дык правільна пан зрубіў. Наступны раз перш, чым красьці, дзесяць разоў падумае. І тыя, хто бачыў - таксама ўцямяць. Толькі такі спосаб з нашым чалавекам і працуе. А міліцыя ў нас што, кагосьці перавыхавала? Чорта з два! І прыватная ўласнасьць на зямлю мае быць вернутая. У тым ліку на зямлю адабраную. Тады й парадак будзе. Дэмакратыі можа (і хутчэй за ўсё) ня будзе, затое парадак будзе.
0
Адлеглы / Адказаць
24.12.2009 / 17:20
Найгорш будзе, калі новыя паны прыгоннікі-прыватнікі дамовяцца з існуючай прыгонніцкай дзяржавай, якую «прыватызуюць» усялякія паны-чыноўнікі.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру