У момант атрымання хабару ў сваім службовым кабінеце быў затрыманы начальнік аддзялення прызыву Барысаўскага райваенкамата.

Падпалкоўнік за 450 даляраў абяцаў 18‑гадоваму барысаўчаніну аформіць адтэрміноўку ад прызыву на ваенную службу па медыцынскіх паказаннях.

Аперацыю па затрыманні 43‑гадовага афіцэра праводзілі мясцовыя міліцыянеры пры ўдзеле супрацоўнікаў аддзела ваеннай контрразведкі КДБ па Барысаўскім гарнізоне.

Справа распачата па ч. 1 арт. 430 Крымінальнага кодэкса («Атрыманне хабару»). Падпалкоўнік памешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?