Разгляд крымінальнай справы актывіста БХД Юрыя Казака адбудзецца ў Наваградку ў аўторак 29 снежня. Пачатак а 10‑й, паведамляе прэс‑служба БХД.

Сустаршыня аргкамітэта стварэнні БХД Павел Севярынец у каментары «Нашай Ніве» зазначыў, што ўлады спецыяльна вырашылі прызначыць судовае паседжанне ў пераднавагодні дзень, спадзеючыся, што людская салідарнасць будзе размытая, і працэс пройдзе незаўважаным.

Павел Севярынец заклікаў усіх неабыякавых прыехаць у Наваградак, зазначыўшы, што ў судзе ў якасці экспертаў будуць выступаць афіцыйныя гісторыкі, якія будуць даводзіць пра гістарычную каштоўнасць помнікаў Леніну.

БХД будзе запрашаць у сваю абарону гісторыкаў‑антыкамуністаў.

***

Помнік ў Наваградку быў пашкоджаны ў ноч на 7 лістапада. Яго аблілі зялёнай фарбай.

У той жа дзень былі затрыманыя моладзевыя актывісты БХД. Дзеянні Юрыя Казака ахарактарызаваныя як «наўмысныя, парушаючыя грамадскі парадак і вызначаныя асаблівым цынізмам». Была заведзена крымінальная справа паводле часткі 1 арт. 339,

што прадугледжвае пакаранне ў выглядзе 3 гадоў хіміі, або штрафу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?