Па сцэнары трылера разгортвалася дарожнае здарэнне ў Гродне.

Здарэнне адбылася ў ноч з на суботу 19 снежня паблізу на вуліцы Паповіча ў Гродне. Гродзенец, што ехаў на аўтамашыне «Рэно Эспэйс», збіў мужчыну, які пераходзіў вуліцу па-за пешаходным пераходам. Ад моцнага ўдару небарака страціў прытомнасць.

Кіроўца спыніўся, але замест таго, каб аказаць дапамогу, загрузіў пацярпелага ў мінівэн і паехаў шукаць месца, дзе можна было б пазбавіцца ад «непатрэбнага грузу». На вуліцы Чырвонапартызанскай ён выкінуў чалавека ў лагчыну і паехаў у лясны масіў паблізу вёскі Каралін, дзе, папярэдне зняўшы з аўтамабіля рэгістрацыйныя знакі, пакінуў непатрэбную ўліку.

Пацярпелага пешахода знайшоў а 7-й раніцы выпадковы мінак, які выклікаў хуткую дапамогу і ў літаральным сэнсе выратаваў яго жыццё. У шпіталі, прыйшоўшы ў сябе, пацыент нічога не мог растлумачыць наконт атрыманых ім цялесных пашкоджанняў.

Амаль тыдзень спатрэбілася супрацоўнікам аддзела аператыўнага рэагавання і вышуку ДАІ УУС аблвыканкама, каб знайсці кіроўцу. Дапамог у гэтым сведка ДТЗ. Ён бачыў, як вадзіцель «Рэно» грузіў цела ў свой аўтамабіль. Неўзабаве знайшлі само аўто і кіроўцу. Распачатая крымінальная справа паводле арт. 159 КК (пакіданне ў небяспецы).

Паводле «Вечерний Гродно»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0