На тэнісным турніры ў Цынцынаці (штат Агаё, ЗША), які праводзіцца ў рамках супэпрэстыжнай сэрыі Masters, беларус Максім Мірны спыніў барацьбу ў адзіночным разрадзе. У другім крузе ўвечары 16 жніўня ён прайграў гішпанцу Томі Рабрэда зь лікам 4:6, 4:6. Дарэчы, Рабрэда ў Чэмпіёнскай гонцы 2006 г. займае восьмы радок рэйтынгу. Мірны – 53-ы.

Адзначым, што ў першым крузе беларус перамог у трох сэтах бэльгійца Ксаўе Маліса – 7:5, 4:6, 6:3.

Сёньня (чацьвер, 17 жніўня) М.Мірны разам са швэдам Ёнасам Б’ёркманам уступіць у барацьбу ў парным разрадзе. Беларуска-швэдзкі дуэт згуляе супраць гішпанцаў Фэлісіяна Лопэса і Рафаэля Надаля. Мірны і Б’ёркман пасеяныя другімі на гэтым турніры (мацнейшыя толькі браты Боб і Майк Браяны). Лопэс і Надаль атрымалі «ўайлд кард» (іншымі словамі, трапілі ў парны разрад на халяву).

Матч пачнецца не раней за 22.15 па беларускім часе. Сачыць за гульнёй у он-ляйне можна тут: protennislive.com. Альбо праз cincytennis.com, выбраць live scores.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0