Тэатр беларускай драматургіі (вул.Крапоткіна, 44) 26 снежня сумесна з грамадскай арганізацыяй абароны жывёлаў «Эгіда» пачынае бестэрміновую акцыю «Я ёсць, я тут».
Тэатр прадставіць гледачам новы спектакль паводле п’есы Ягора Конева «Гісторыя двух сабак». У фае тэатра ўсталююць стэнд, на якім супрацоўнікі «Эгіды» будуць размяшчаць фотаздымкі сабак і катоў, якім трэба гаспадары.