Паводле прэзідэнцкага ўказа, з 1 студзеня 2010 года памеры ўсіх відаў пенсій павялічваюцца ў сярэднім на 9%. Такім чынам,

памер сярэдняй пенсіі павялічыцца на 38,5 тысячы рублёў і складзе 468 тысяч рублёў.

Варта адзначыць, што ў бюджэце дзяржаўнага Фонда сацыяльнай абароны павелічэнне пенсій было прымеркавана на жнівень наступнага года. Рост павінен быў скласці 18,6%.

Выявілася, што

перадвыбарчы год патрабуе яшчэ больш пільнага клопату пра пенсіянераў,
таму дапамога з боку дзяржавы будзе павялічана ўжо зараз.

У 2009 годзе пенсіі індэксаваліся ў меншым памеры, чым тое прадугледжваецца законамі, праз абмежаванасць сродкаў у бюджэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?