У гэтым годзе сярэдні конкурс у вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны на дзённую бюджэтную форму навучаньня склаў 2,6 чалавека на месца. Пра гэта паведаміў на прэс-канфэрэнцыі 16 жніўня начальнік упраўленьня вышэйшай і сярэдняй спэцыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Юры Міксюк.

Паводле ягоных словаў, гэта значна ніжэй, чым у мінулыя гады, і меней чым на завочную форму навучаньня. Летась сярэдні конкурс на дзённыя бюджэтныя аддзяленьні ВНУ краіны склаў – 2,9, у 2004 г. – 3,1, у 2003 г. – 3,0. На завочную форму навучаньня ў 2006 г. конкурс склаў 3,6 чалавека на месца.

У ВНУ сёлета студэнтамі на бюджэтнай форме навучаньня па выніках залічэньня сталі 23 тыс. 915 чалавек.

Альфа-радыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0