На электрычных дратох над праспэктам Францыска Скарыны, у раёне старых карпусоў прадпрыемства «Шкловалакно», залунаў
Віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда, атрымаўшы зьвесткі пра зьяўленьне сьцяга з вартых даверу крыніц, працытаваў зьмест цыдулкі, прымацаванай да сьцяга. Там напісана: «Віншую з Калядамі і Новым годам! Жадаю ўсім, хто любіць Беларусь, нарэшце пазбавіцца ад вядомага «сказочника», каб беларус мог вольна пачувацца на роднай зямлі. Тады ў нас будзе і шчасьце, і здароўе, і добры настрой на доўгія гады. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».