«У 2010 годзе мы зможам забяспечыць аб'ём фінансавання недзе на 85-86 працэнтаў. Зразумела, гэта ўплывае на тэмпы будаўніцтва метрапалітэна». Аб гэтым сказаў выконваючы абавязкі старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька ў час online канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

Ладуцька паведаміў таксама, што распрацоўваецца праект падрыхтоўкі будаўніцтва трэцяй лініі метро. Гэта знос зялёных насаджэнняў, пабудоў, якія будуць перашкаджаць пракладанню лініі, а таксама вызваленне трасы ад усіх камунікацый.

Як мяркуецца, у 2012 годзе будзе завершана будаўніцтва і ўведзены ў эксплуатацыю новыя станцыі першай лініі метро, а пасля пачнецца будаўніцтва трэцяй лініі падземкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0