Вакол Мінска праляжа другая кальцавая аўтадарога. Гэта пацвердзіў выканаўца абавязкаў старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька ў часе online канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

«Трэба фармаваць на адлегласці 15-17 км ад дзейнай абводнай аўтамабільнай дарогі другое колца», - сказаў Ладуцька.

Ён расказаў таксама, што за чатыры гады ў Мінску маюць збудаваць восем новых развязак. «Будзе завершана развязка на вуліцы Кальварыйскай і затым выхад на праспект Дзяржынскага. У 2010 годзе мы пачнём будаваць яшчэ дзве развязкі: вул.Арлоўская - вул.Ціміразева і вул.Маякоўскага - вул.Дзянісаўская. Потым у нас плануецца яшчэ адна развязка ў Чыжоўцы», - адзначыў ён. Сярэдні кошт адной развязкі складае каля $20-25 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?