Жанчына ў Закарпацці вырашыла назваць сына ў гонар лідэра Партыі рэгіёнаў Віктара Януковіча. Хлопчык нарадзіўся 10 снежня, яго поўнае імя – Януковіч Іванавіч Брэжынскі.

Гэта трэцяе дзіця 25-гадовай жанчыны. Свайго першага сына, якому зараз дзевяць гадоў, яна назвала Ігнасіё, а другога, сямігадовага, Віталём. «Імя Ігнасіё дала ў гонар героя аднаго з бразільскіх серыялаў, якія глядзела ў той час, калі хлопчык нарадзіўся. Януковічам вырашыла назваць, бо Віктар Фёдаравіч мне вельмі падабаецца, таму хачу, каб мой сын быў такім добрым і цвёрдахарактарным, як ён », - сказала Брэжынская.

Аднак вы памыліцеся, калі падумаеце, што гэта піяр Януковіча. СМІ актыўна транслююць інфармацыю, што Брэжынская — пляменніца цыганскага барона.

У лістападзе ЦВК Украіны зарэгістраваў кандыдата па прозвішчы Протывсіх (Супрацьусіх).

Да нядаўняга часу яго звалі Васіль Гумянюк. Раней ён працаваў мэрам курортнага горада Ярэмча, а цяпер узначальвае Гандлёва-прамысловую палату Івана-Франкоўскай вобласці.

Па словах Проціўсіха на выбарах ён разлічвае на галасы тых людзей, хто расчараваўся ў цяперашняй палітычнай эліце Украіны.

Сябры ЦВК паставіліся да новага кандыдату з гумарам, аднак зарэгістраваць яго давялося: усе дакументы Супраць Усіх былі ў парадку. Грашовы задатак у суме 2,5 мільёны грывен ён таксама зрабіў.

Больш за тое, ён мае досыць грошай, каб выставіць назіральнікаў на ўсе выбарчыя ўчасткі ў Данбасе, у электаральнай базе Януковіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?