Урад мяркуе, што павышэньне цэнаў на расейскі газ для нашай краіны павінна быць на тым жа самым узроўні, што і для самой Расеі, і не перавышаць 11-15%.

Пра гэта сёньня ў Менску на пасяджэньні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаньнях заявіў першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка. Ён паведаміў, што па гэтым пытаньні беларускі бок вядзе перамовы з Расеяй.

У.Сямашка нагадаў, што 25 траўня «Газпром» прапанаваў "Белтрансгазу" варыянт новай дамовы, дзе цана на расейскі газ складае для Беларусі $200 за 1 тысячу кубічных мэтраў, што больш чым у чатыры разы за сёньняшні кошт.

Паводле разьлікаў сцэцыялістаў, адзначыў першы віцэ-прэм’ер, рост цаны на газ пацягне за сабой павышэньне платы за камунальныя паслугі. Так, пры пад’ёме цаны «да $100 за 1 тыс.куб.м, рост камунальных плацяжоў за двухпакаёвую кватэру, дзе пражывае чатыры чалавекі, складзе $32-35».

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0