30.12.2009 / 13:23

Як страўніку перажыць святы 4

Кожная шклянка вадкасці разбаўляе страўнікавы сок.

У беларускіх традыцыях — паставіць на стол дзясятак розных страваў. Але як выжыць, з’еўшы толькі па кавалачку розных прысмакаў, а пасля яшчэ і кавалак торта наверх?

Перад застоллем мы не ямо дома і эканомім месца ў страўніку. Гэта няправільна: галодны намагаецца пакласці сабе ў талерку болей, чым можа здужаць, і праглынае ўсё імгненна. Аднак мозг атрымлівае сігнал пра сытасць толькі праз 20 хвілін пасля таго, як арганізм насычаны. Адсюль і пераяданне.

Лёгкі перакус перад гасцямі прытупляе пачуццё голаду, а вашы смакавыя рэцэптары становяцца больш успрымальныя да нюансаў гастранамічных шэдэўраў.

Ідучы ў госці галодныя, мы самі сябе пазбаўляем задавальнення ад прысмакаў.

Тым, хто схільны да частых разладаў кішэчніка, можна за паўтары‑дзве гадзіны да гасцей выпіць гарбаты з мятай, мелісай, сардэчнікам, валяр’янай.

Падумайце пра спалучальнасць прадуктаў і напояў. Напрыклад, мяса і рыбу адначасова ўжываць непажадана. Дый да рыбы пасуе белае віно, а да мяса чырвонае. А калі змяшаць чырвонае і белае, страўнік не парадуецца. А вось шампанскае пасуе да дэсерту. Толькі меру ведайце.

Салёная і марынаваная гародніна — найлепшы гарнір да мяса і рыбы. Аднак памятайце: трапіўшы ў страўнік з марозівам ці крэмам, агурочкі ды памідорчыкі могуць ускладніць паслязастольнае жыццё.

А кожная дадатковая шклянка вадкасці разбаўляе страўнікавы сок і расцягвае без таго раздзьмуты страўнік.

Кавалачак лімона, буйны крышталік солі ці кубік лёду пераб’юць смагу.

Настасся Шамрэй

0
АЛЕСЯ / Адказаць
28.12.2009 / 20:24
НАСТАССя,пейце толькі БРЮТ і з шампанскіх він,і не запівайце дэсэрт шампанскім,у якой вёсце вы пачыналі псаваць свой смак???а,паспрабуйце з гэтым напоем ,напрыклад,скаштаваць курку. Не заўсёды да мяса пасуе чыронае віно--да гарачага добра падаць гарэлачкі. Пі.сі.Паспрабуйце уважліва перачытаць класіку,там столькі смакот апісываецца.
0
Крывіч / Адказаць
28.12.2009 / 21:40
Мушу нагадаць сапраўды праваслаўным, што пост нельга праводзіць у п’янстве, ані ў абжэрстве, ці ў іншых неадпаведнымі хрысьціянскаму пакліканьню дзеяньнях.
0
А гэта мы ўжо чыталі... / Адказаць
30.12.2009 / 14:11
Парада тутака адна - меней есьці.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру