У 24-гадовай маці засталося двое дзяцей 4 і 6 гадоў. Падазраванага ў здзяйсненні ДТЗ затрымалі ў Лідзе, куды ён прыгнаў «Фольксваген» на рамонт.

Увечары 26 снежня паблізу вёскі Палужжа Карэліцкага раёна была збітая легкавіком мясцовая жыхарка 1985 года нараджэння. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца са знаёмым, які ехаў з ім у аўто, адцягнулі жанчыну ў равок пры дарозе і прысыпалі снегам. Потым зацерусілі снегам і месца здарэння.

Здарылася гэта за якую сотню метраў ад дому жанчыны. Небараку знайшлі толькі раніцай. У маладой жанчыны засталіся малыя дзеці — 4 і 6 гадоў.

Падазраванага ў наездзе на чалавека затрымалі ў Лідзе, куды ён прыгнаў свой «Фольксваген» на рамонт. На месцы здарэння было знойдзенае шкло ад разбітай фары. Па ёй і вылічылі уладальніка аўто — жыхара Карэліч 1970 г.н.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?