У чацвер у вёсцы Куляй (Віленскі раён) быў знойдзены труп мужчыны. Мужчыну перад смерцю збілі, а потым застрэлілі.

Яго труп кінулі ў калодзеж для спуску вады з сажалкі. Паліцыя падазрае, што забіты быў звязаны з крымінальным светам.

Мясцовыя жыхары знайшлі труп выпадкова. Нягледзячы на тое, што паведамленне ў паліцыю паступіла ў 13.50, труп ўдалося вылавіць толькі вечарам. Эксперты ўстанавілі, што мужчына быў моцна збіты, на галове была рубленая рана, на цэле — мноства агнястрэльных раненняў.

На трупе былі толькі майткі.

Адзін з супрацоўнікаў паліцыі сказаў журналісту, што мяркуецца, што гэта вынік звесткі рахункаў паміж прадстаўнікамі злачыннага свету. «Вяртаймася ў 90‑я», — канстатаваў паліцэйскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?