Адзіны навагодні феерверк у сталіцы будзе арганізаваны каля стэлы «Мінск — горад‑герой».

Пра гэта паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.

«Адзіны навагодні феерверк у сталіцы пройдзе каля стэлы «Мінск — горад‑герой». У раёнах горада асобныя феерверкі, як гэта было ў мінулыя гады, арганізоўвацца не будуць», — паведамілі ва УМНС.

Вогненнае шоу пачнецца ў 1.30 і прадоўжыцца каля 20 хвілін.

Для забеспячэння бяспекі на месцы ад сталічнага ўпраўлення МНС будуць дзяжурыць 6 афіцэраў, а таксама 3 аўтацыстэрны з баявым разлікам.

Улічваючы тое, што ў навагоднюю ноч грамадзяне часта спрабуюць самастойна запускаць феерверкі, ва УМНС раяць «не псаваць сабе свята, рызыкуючы атрымаць сур’ёзныя траўмы, а прыйсці і паглядзець сапраўды маляўнічае шоу, якое нельга параўнаць ні з адным куплёным феерверкам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?