У 2010 г. на вуліцах Гомеля будуць устаноўлены білборды з партрэтамі баскетбалістак нацыянальнай зборнай Беларусі.

Гэты праект мае намер рэалізаваць гомельскае СП ААТ «Спартак». Пра гэта паведаміла енеральны дырэктар прадпрыемства Алеся Самсонава.

Паводле задумы аўтараў праекта гэта будзе сацыяльная рэклама здаровага ладу жыцця. Асобы вядучых беларускіх баскетбалістак дастаткова пазнаюцца. «Дзяўчаты дабіліся вялікіх поспехаў у спорце на міжнароднай арэне, да таго ж

усе яны прыгажуні — вось гэта мы і хочам прапагандаваць», — адзначыла суразмоўца.

Фатаграфіі, якія плануецца размясціць на білбордах, будуць ўзятыя з насценнага календара на 2010 год СП ААТ «Спартак». У ролі мадэляў на старонках календара выступілі баскетбалісткі. Па словах Алесі Самсонава, цікавасць да гэтага выдання настолькі высокая,

што прынята рашэнне рэалізаваць частку накладу праз фірменныя крамы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?