Турэцкі ўрад узважвае, ці варта звяртацца да Італіі з просьбай вярнуць у Турэччыну парэшткі біскупа Нікалауса. Ва ўрадзе Эрдагана вырашаюць, ці патрабаваць звароту ў родныя мясціны цела кананізаванага царквой біскупа, які паслужыў правобразам для каляднага дараносца, святога Мікалая.

Біскуп Нікалаус жыў у 3 ст. н.э. у грэцкім паселішчы Міра - цяпер гэта паўднёвы захад Турцыі (тэрыторыя сучаснага гораду Дэмрэ). Сярод вернікаў Мікалай здабыў славу творцы цудаў (адтуль і найменне Цудатворца). Акрамя гэтага біскуп выславіўся тым, што на сталай аснове ахвяраваў золата бедакам, і паводле некаторых легендаў нават лазіў праз комін, адно каб захаваць факт давання міласціні ў сакрэце. Пасля смерці біскуп Нікалаус быў кананізаваны Царквою, і цяпер ён – адзін з самых ўлюбёных святых хрысціянскага свету. Калі ў ХІ ст. Міру захапілі арабы-мусульмане, італьянскія матросы забралі парэшткі святога Мікалая да сябе, ды святы спачыў у партовым горадзе Бары.

Кіраўнік археалагічных даследаванняў у Дэмрэ прафесар Неўзат Чэвік сказаў у інтэрв’ю ВВС, што гэта менавіта ён звярнуўся да свайго ўраду з просьбаю паспрыяць звароту парэштак біскупа Нікалауса на радзіму. Прафесар дадае, што пры жыцці святы Мікалай заўсёды казаў свайму атачэнню, што хоча быць пахаваным у родным горадзе.

Каляды, можа, і не цікавяць туркаў, але ж асоба святога Мікалая вельмі папулярная ў яго родных мясцінах: у цалкам мусульманскім горадзе ў гэтыя дні гасцей вітае вялікая пластыкавая статуя святога Мікалая з абавязковай барадой і чырвоным футрам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?