Беларуска Дар’я Домрачава і аўстрыец Дамінік Ландэрцынгер занялі чацвёртае месца ў каляднай біятлоннай гонцы, што прайшла 28 снежня ў нямецкім Гельзенкірхене.

У мас‑старце Домрачава і Ландэрцынгер фінішавалі першымі, але не змаглі ўтрымаць перавагу ў гонцы пераследу, паводле вынікаў якой былі размеркаваны месцы.

Перамогу атрымалі Каці Вільгельм (Нямеччына) і Крыстаф Зуман (Аўстрыя). На другім месцы ўкраінцы Аксана Хвастэнка і Андрэй Дзярызямля, на трэцім — французы Мары‑Лор Брунэ і Венсан Дэфран. Усяго стартавала 10 пар.

За гонкай на стадыёне «Фельтынс‑Арэна» назірала 50 тыс. гледачоў. Агульны прызавы фонд склаў 116 тыс. еўра. Пераможцы атрымалі 24 тыс. еўра і аўтамабіль «Фіят» коштам 25 тыс. еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?