Спробу ўвозу буйной партыi «шэрага» спiрту спынiлi супрацоўнiкi Вiцебскай мытнi сумесна з калегамi з КДБ i мiлiцыi.

Як паведамiлi ў прэс‑службе Дзяржаўнага мытнага камiтэта, увагу прыцягнуў аўтамабiль УАЗ, якi на вялiкай хуткасцi ўехаў на тэрыторыю Лёзненскага раёна з боку Расii. Пры аглядзе транспартнага сродку высветлiлася: у iм схавана адразу 240 полiэтыленавых пяцiлiтровых бутэлек са спiртам. Нiякiх суправаджальных дакументаў на тавар не было, затое неўзабаве на месца здарэння прыбыў невядомы, якi прапанаваў «разысцiся па‑добраму»— за 3 тысячы расiйскiх рублёў.

Калi ж гэта не спрацавала, iнiцыятыву ўзяў кіроўца. Са скаргамi на холад ён папрасiўся сесцi ў аўтамабiль, каб пагрэцца.

Аднак лiтаральна праз некалькi хвiлiн пакiнуў салон — тут распачаўся пажар, прычынай якога, як высветлiлася пазней, стаў падпал. Тым не менш груз захаваць удалося — ён канфiскаваны, па факце кантрабанды пачаўся разбор. Адначасова вырашаецца пытанне аб пачатку крымiнальнай справы за спробу дачы хабару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?